Версия для слабовидящих :: РУС БЕЛ ENG

Група № 8 (старэйшая) з беларускай мовай навучання

меню раздела

Група з беларускай мовай навучання і выхавання

для дзяцей 5-7 гадоў (старэйшая).

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі: 

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у групе адбываецца ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi. 

Вывучайце родную мову разам з намi!

Казкі беларускія! Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак

Дні тыдня

Адукацыйныя вобласці

Панядзелак

  1. Дзіця і грамадства
  2. Выяўленчае мастацтва (Л/А/К)
  3.  Мастацкая літаратура

Аўторак

1.Фізічная культура

2.Дзіця і прырода/ Мастацкая літаратура

Серада

1.Элементарныя матэматычныя ўяўленні

2.Музычнае мастацтва (9.25)

3.Фізічная культура (вуліца)

Чацвер

1.Фізічная культура

2.Выяўленчае мастацтва: маляванне

Пятніца

1.Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін

2.Музычнае мастацтва (9.25)

to top button